Калядныя мроі Адама Міцкевіча
Стоимость: 12.00 р..

Расписание

Описание

Святы Нараджэння божага сына яднаюць у супакоі і дабрыні народы па ўсім свеце. Напярэдадні свята ў Завоссі на Наваградчыне нарадзіўся Адам Міцкевіч – геніяльны паэт…

 

23 снежня ў 18.30 у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца канцэрт “Калядныя мроі Адама Міцкевіча”. Слухачы пачуюць музыку на словы паэта, а таксама прысвечаныя яму інструментальныя творы. Даведаюцца, як Каляды звязаныя з дэбютным вершам Адама Міцкевіча, і дзе ён сустракаў свае апошнія народзіны перад выездам з радзімы. Атрымаюць рэцэпт любімай традыцыйнай стравы Адама Міцкевіча на святочным вігілійным стале, а таксама даведаюцца, якой была любімая песня-калядка паэта.

 

У канцэрце бяруць удзел салісты Беларускай дзяржаўнай філармоніі Тамара Рэмез (сапрана) і Аляксей Загорскі (скрыпка), музыказнаўца Святлена Немагай (фартэпіяна). Прагучаць традыцыйныя калядныя песні, а таксама творы Я.Д.Голанда,М.К.Агінскага, С.Манюшкі і Ю.Семянякі.

 

Усіх сардэчна запрашаем!

 

Тэлефоны для даведак: +375 17 363 56 21, +375 17 363 94 65.

Адрас: вул. М.Багдановіча, 13.

Читать описание
Рекомендуем

Покупайте билеты на Калядныя мроі Адама Міцкевіча в на сайте 24afisha.by. Афиша и расписание Калядныя мроі Адама Міцкевіча. Стоимость билетов от 10 BYN до 20 BYN.