Расписание
1. Усе мерапрыемствы – згодна з планам, 12+, 14 хв. Рэжысёр: Алесь Лапо
Малады чалавек Дзяніс Дашкевіч – дырэктар сельскага Дома культуры ў аграгарадку Побалава Рагачоўскага раёна. Спрабуючы знайсці новыя аспекты працы культурнага асяродка на вёсцы, ён плануе стварыць кампутарны клас для пажылых людзей. Але ў рэальнасці гэта ідэя сустракае шмат цяжкасцяў, абумоўленых псіхалогіяй і ўзростам сельскага жыхара.
Узнагароды: 2019 МФ кароткаметражнага кіно «Видение» (Расія) 2019 МКФ «Luksuz» (Славенія) 2020 Фестываль «Нефільтраванае кіно» (Беларусь) – гран-пры, лепшы беларускі фільм 2020 Фестываль «Паўночнае ззянне» (Беларусь)
2. Невядомы рай, 12+, 52 хв. Рэжысёр: Дар’я Юркевіч
Юля, Алеся і Оля – тры сястры. Яны выраслі ў поўнай гармоніі з навакольным асяроддзем, іх сям'я працягвае тут жыць, займаючыся натуральнай гаспадаркай. Дар'я Юркевіч чуйна і тонка фіксуе іх натуральнае існаванне... у "раі", што недалёка ад Чарнобыльскай Зоны адчужэння.