Расписание в Слониме
Описание спектакля
Сама казка незвычайная. Яна напісана вершам, таму ўсе сцэнічныя героі размаўляюць толькі ў рыфму. Галоўныя героі казкі – гэта вядомыя дзеткам насякомыя, якіх яны бачаць амаль кожны дзень: конік, пчала, матыль, павук, муха, камары. Адмоўным героем з’яўляецца павук, які перашкаджае ўсім лётаць, скакаць, весяліцца на лузе. Таму казачныя героі аб’ядналіся разам, каб выгнаць павука, доктара пасткавых навук, з луга. І, толькі аб’яднаўшыся, яны яго перамагаюць. І, пераможаны павук, крычыць: “Адпусціце, я бяды не натвару, я свае манаткі хуценька збяру!”. Сцэнічных казачных герояў Генадзя Аўласенкі выдатна сыгралі слонімскія артысты. У спектаклі вельмі шмат песень і скокаў, а касцюмы герояў даволі яркія і прыгожыя, па якіх гледачы адразу пазнаюць казачных герояў.
У спектаклі занятыя артысты:
Галіна Ерамейчык, Наталля Шугай, Ірына Яцук, Уладзімір Навумік, Багдан Клімаў.
Аўтар - Генадзь Аўласенка
Рэжысёр - Васіль Сявец

