Расписание в Минске
Описание спектакля
Вясна – гэта рух і гук, вецер і вада, абнаўленне свету знешняга і ўнутранага, птушкі і расліны, перанараджэнне і ўпарадкаванне, стварэнне новай гармоніі і ажыванне застылых формаў, атаграванне і прарастанне. Запрашаем сузіраць, слухаць і перажываць усё гэта разам падчас унікальнага музычна-пластычнагаперформанса “Пава лятала” ў межах выставы арт-аб’ектаў Карыны Папроцкай і Вольгі Сямашкі “Павукі і павы”.
Наведвальнікаў чакае сучасная перфарматыўная пластыка ў суправаджэнні жывых акапэльных веснавых абрадавых спеваў. Удзельнікі і наведвальнікі разам будуць перамяшчацца па прасторы выставы і адначасова назіраць і ствараць дзейства.
Калі: 28 красавіка ў 20:00.
Кошт: 15 рублёў.
Працягласць:каля 40 хвілін.
Колькасць месцаў абмежаваная.
Тэлефон для даведак: +375 17363 56 21.
Адрас: г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13.
- Длительность:40 мин.
- Возрастное ограничение:12+
- Жанр:Музыкальный спектакль

