<link rel="stylesheet" href="https://fonts.googleapis.com/css2?family=Rubik:wght@400;500&display=swap&subset=cyrillic">

Расписание в Слониме

Купить билет
Купить билет

Описание спектакля

Вясёлы сцэнічны жарт Чужыніна пра старога Мешчаніна, яго дачку Барбару, яе жаніха Тобі і гандляра Марганчыка слонімскія акцёры разыгралі з непрыхаваным імпэтам і мноствам бліскучых творчых знаходак. У другой дзеі іхнюю "эстафету" падтрымала гісторыя заляцанняў Дзяка да Пісарыхі з галубкоўскіх "Пісаравых імянін".
Рэжысёр Васіль Сявец увёў у пастаноўку і новую гераіню, якой няма ні ў "Пярэстай красулі", ні ў "Пісаравых імянінах". Гэта простая вясковая жанчына, якая перад спектаклем і паміж дзеямі выбягае да гледачоў ды распавядае ўсе навіны, што адбываюцца на белым свеце, быццам бы "папярэджваючы" наступныя сцэнічныя гісторыі. У пастаноўцы шмат танцаў, музыкі, жартаў. І, думаецца, гледачы - прыхільнікі свайго, беларускага, роднага, вясёлага - са шчырай асалодай прымуць наш спектакль.


У спектаклі занятыя артысты:
Уладзімір Навумік, Сяргей Яўменаў, Дзіяна Федасевіч, Ігар Макараў, Наталля Шугай, Ірына Яцук, Галіна Ерамейчык, Багдан Клімаў, Надзея Ільчанка.

Аўтар - У.Чужынін, У.Галубок
Рэжысёр - Васіль Сявец

  • Длительность:1 ч. 30 мин.
  • Возрастное ограничение:16+
  • Жанр:Комедия

Фотогалерея

Отзывы о «ВОСЬ ТАБЕ І ГОЦАЦА»Оценить

Вы можете оставить первый отзыв

Похожие события