<link rel="stylesheet" href="https://fonts.googleapis.com/css2?family=Rubik:wght@400;500&display=swap&subset=cyrillic">

Расписание

Купить билет
Купить билет
Описание

Восеньскія вечары здаўна было прынята бавіць на вячорках: за гутаркамі і спевамі ў коле сяброў і суседзяў. Праект “Танцы ў Траецкім” працягвае далучаць усіх зацікаўленых да народных танцавальных традыцый.

Запрашаем на чарговую танцавальную вечарыну!

На нашы імпрэзы збіраюцца прадстаўнікі розных прафесій, узростаў і сацыяльных статусаў – тыя, каго аб’ядноўвае любоў да свайго, цікавасць да беларускай традыцыі. Тут радыя ўсім: і тым, хто ўжо ўмее танчыць, і тым, хто толькі хоча навучыцца. Вопытныя танцоры на танцпляцы стануць арыенцірам для пачаткоўцаў.

Атмасферу сапраўднай беларускай вечарыны створаць музыкі-аматары. Яны зайграюць Лявоніху, Кракавяк, Грачанікі, Вераб’я, Каханачку ды многія іншыя танцы. Сярод традыцыйных музычных інструментаў – скрыпка, цымбалы, басэтля, дуда, гармонік, акардэон, бубен, барабан.

 

Час: 17 кастрычніка, 19:00-22:00.

Кошт: 15 руб.

Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 13

ОтзывыОценить
Вы можете оставить первый отзыв
Рекомендуем