Мая маленькая чарадзейка в городе Минск
МАЯ МАЛЕНЬКАЯ ЧАРАДЗЕЙКА 6+
Чароўная гісторыя на дзве дзеі з антрактам
Спектакль на беларускай мове
Отфрыд Пройслер
Рэжысёр-пастаноўшчык: Ганна КАЗЛОВА
Мастак-пастаноўшчык: Дар’я ВОЛКАВА
Кампазітар: Сяргей ХМЯЛЕЎСКІ
Балетмайстар: Дзіна ЮРЧАНКА
Пераклад: Васіль ДРАНЬКО-МАЙСЮК
Ведаеце, што такое Вядзьмарская ноч? Гэта калі самыя моцныя, самыя страшныя ведзьмы злятаюцца на гару Блоксберг, каб весяліцца да знямогі ды выхваляцца сваім майстэрствам. Маленькай чарадзейцы Хіксі так хочацца пабыць разам з усімі, але што рабіць, калі табе толькі 127 гадоў і дарослыя забаранілі нават глядзець у бок свята? Хіба трымаць экзамен на майстэрства чарадзейкі, каб зрабіцца сапраўднай добрай ведзьмай!
Хіксі рыхтавалася доўга і з дапамогай сябра, мудрага крумкача Абрахаса, уведала самую моцную магію свету!.. Якую? Вось-вось, Хіксі таксама баіцца таго, што скажуць на гэта старыя ведзьмы…
Спектакль доўжыцца 1 гадзіну 45 хвілін
Прэм’ера адбылася 3 снежня 2016 года