Адамавы жарты в городе Минск
Інсцэніроўка паводле твораў Ф. Аляхновіча і Л. Родзевіча
Жанр: Камедыя
Аўтар і рэжысёр: Святлана Навуменка
Сценаграфія: Юрый Саламонаў
Харэаграфія: Вольга Скварцова
Прэм’ера: 21 ліпеня 2010
Працягласць: 1 г. 45 хв. з антрактам
Аўтэнтычны, легкі спектакль.
Саўка і Марыся – выдатныя муж і жонка, шмат у чым нагадваюць біблейскіх Адама і Еву. Яны маладыя, прыгожыя і вельмі працавітыя. Жывуць у любові і згодзе, старанна вядуць хатнюю гаспадарку. Але адкуль ні вазьміся да іх заяўляецца Чорт…
У спектаклі неверагодна пераплецена рэальнае і фантастычнае, сапраўднае і карыкатурнае, сучаснае і старажытнае, шмат музыкі, пластыкі і, вядома, жартаў.
Ролі выконваюць:
Саўка – Аляксандр Ніканенка
Марыся – Вераніка Буслаева, Надзея Цвяткова
Магрэта – Ганна Анісенка
Чорт – Уладзіслаў Ноздрын
Рэспублiканскi тэатр беларускай драматургii