“Восень у Завоссі – 2023”

Расписание

Описание

23 верасня 2023 г. у філіяле “Музей-сядзіба Міцкевічаў “Завоссе” з 12:00 да 16:00 пройдзе традыцыйны літаратурна-музычны фестываль “Восень у Завоссі”.

Мерапрыемства ладзіцца сумесна з Баранавіцкім раённым выканаўчым камітэтам пры ўдзеле ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.

Завоссе – месца, вядомае не толькі ў нашай краіне, але і далёка за яе межамі. Тут нарадзіўся славуты паэт Адам Міцкевіч (1789 – 1855 гг.). Сядзіба Міцкевічаў была адноўлена ў 1998 годзе. Сёння тут месціцца музейны комплекс. У залах музея-сядзібы разгорнута літаратурна-дакументальная экспазіцыя Вяртанне пана Тадэвуша. Яна распавядае пра гісторыю фальварка ў Завоссі, дэманструе адноўленыя інтэр'еры старой сядзібы і малюе вобразы яго жыхароў.

Традыцыйнае свята “Восень у Завоссі” з яго адметнай атмасферай, шчырасцю і ўтульнасцю даўно палюбілася не толькі прыхільнікам паэтычнага таленту Адама Міцкевіча, але і ўсім беларусам, хто цікавіцца гісторыяй роднага краю, шануе сваю культуру.

Як заўжды, на свята рыхтуецца насычаная праграма. Гасцей фэсту чакаюць экскурсіі па сядзібе, канцэртная праграма, выступленні літаратараў, інтэрактыўныя пляцоўкі, выставы, квэсты, гульні, майстар-класы, фотазоны.

  • Прагучыць канцэртная праграма ў выкананні салісткі Белдзяржфілармоніі, лаўрэата міжнародных конкурсаў Галіны Сакольнік і музыказнаўцы Святлены Немагай.
  • Госці свята змогуць насалодзіцца музыкай асяроддзя Адама Міцкевіча ў выкананні капэлы Алеся Лася.
  • Вершамі і песнямі на творы пісьменніка натхніць слухачоў народны літаратурны тэатр “Жывое слова”.
  • Цікавосткі пра героя свята можна будзе даведацца з лекцыі даследчыка-архівіста Зміцера Юркевіча.
  • Наталля Галко ласкава запросіць дарослых і дзяцей паўдзельнічаць у мовазнаўчых гульнях і літаратурных віктарынах.
  • Спецыяльны музычны госць – фолк-бэнд "Неруш".

Падчас фестывалю будуць працаваць кропкі харчавання і рамесніцкі кірмаш.

Читать описание
Рекомендуем
Тот же организатор

Покупайте билеты на “Восень у Завоссі – 2023” в на сайте 24afisha.by. Афиша и расписание “Восень у Завоссі – 2023”. Стоимость билетов от 10 BYN до 20 BYN.