Літаратурна-музычны фестываль “Восень у Завоссі”

Расписание

Описание

 

24 верасня 2022 г. у Музеі-сядзібе Міцкевічаў “Завоссе” (філіял Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры) пройдзе традыцыйны літаратурна-музычны фестываль “Восень у Завоссі”.

Час правядзення: 12:00 – 16:00.

Адрас: в.Завоссе, Баранавіцкі раён, Брэсцкая вобласць, Музей-сядзіба Міцкевічаў “Завоссе”.

Мерапрыемства ладзіцца сумесна з Баранавіцкім раённым выканаўчым камітэтам пры ўдзеле ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.

Завоссе – месца, добра знаёмае вялікай колькасці беларусаў, якія цікавяцца гісторыяй роднага краю. Нягледзячы на сваё аддаленае становішча і невялікія памеры вёска Завоссе вядомая не толькі ў нашай краіне, але і далёка за яе межамі. А ўсё таму, што тут нарадзіўся адзін з найвялікшых геніяў чалавецтва Адам Міцкевіч. Светлы цень нашага земляка, яго слава і справа і сёння служаць гонарам беларускага народа, прыкладам самаахвярнага служэння Айчыне.

Сярод пакрытых чаротам драўляных будынкаў наведвальнікі змогуць адчуць атмасферу шляхецкага двара другой паловы ХVІІІ ст., даведацца пра жыццё і побыт беларускіх шляхціцаў, у тым ліку і прадстаўнікоў сям'і знакамітага паэта, дакрануцца да літаратурнай і музычна-спеўнай спадчыны той пары.

Як і штогод, у межах свята рыхтуецца насычаная праграма, разлічаная на розны густ і ўзрост. Гасцей свята чакаюць займальныя лекцыі, цікавыя экскурсіі па сядзібе, выступленні літаратараў, праграма мастацкай самадзейнасці, бібліятэчная пляцоўка, мастацкі пленэр, выставы, квэсты, гульні, майстар-класы.

Таксама ў праграме – інтэрактыўная пляцоўка гістарычнай анімацыі ад рэканструктара Юрыя Усціновіча, выступленне народнага тэатра “На мышанцы” і фолк-рок гурта “Тутэйшая шляхта”. Завершыцца праграма выступленнем арт-гурта “Беларусы”.

Цягам фестывалю будуць працаваць кропкі харчавання і кірмаш рамесніцкіх вырабаў баранавіцкіх майстроў.

За падрабязнай праграмай фэсту сачыце ў сацсетках Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.

Уваход на фестываль вольны!

Кошт трансферу Мінск-Завоссе-Мінск – 25 BYN. Пры замове ад 10 месцаў – 20 BYN. Папярэдняе браніраванне месцаў: тэл. +375 (17) 363-94-65, +375 (17) 363-56-21.

 

Читать описание
Рекомендуем

Покупайте билеты на Літаратурна-музычны фестываль “Восень у Завоссі” в на сайте 24afisha.by. Афиша и расписание Літаратурна-музычны фестываль “Восень у Завоссі”. Стоимость билетов от 10 BYN до 20 BYN.