Казка аб мёртвай царэўне (6+) in city Minsk

Cost: 8.00 р.. -  40.00 р..
Schedule
Description

Шаноўныя гледачы! Перад закрыццём свайго 103-га сезона Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы гатовы зноў здзівіць вас і прадставіць вашай увазе адразу дзве прэм'еры!
4 ліпеня ў Каміннай зале можна будзе наведаць сустрэчу "Музыка душы. Роднае": неверагодна эмацыянальнае прадстаўленне, падчас якога вы пачуеце абраныя музычныя кампазіцыі ў жывым выкананні нашых аркестрантаў. Самыя блізкія сэрцу мелодыі створаць атмасферу гэтага вечара казачнай і святочнай.
Артысты Купалаўскага тэатра таксама падрыхтавалі цікавае прадстаўленне і для дзетак: 11 ліпеня яны запрашаюць усіх маленькіх аматараў тэатра і іх бацькоў на прэм'еру спектакля "Казка аб мёртвай царэўне..." па матывах знакамітай гісторыі Пушкіна. Разам з героямі казкі дзеці адправяцца ў незвычайнае падарожжа, каб выратаваць ад смерці прыгажуню-царэўну, якую жадае загубіць зайздрослівая мачыха.
Купалаўскага сцэна чакае вас!

Read description
Recommend
The same organizer

“Казка лжэ, ды ў ёй намёк! Шмат каму яна урок”, – пісаў аднойчы Аляксандр Сяргеевіч Пушкін. Гэта сапраўды так, таму што казкі вучаць нас быць добрымі, смелымі, кемлівымі, працалюбівымі, дапамагаць адзін аднаму ў цяжкую хвіліну.