Калека з вострава Iнiшман
Стоимость: 30.00 руб. -  32.00 руб.

Расписание

Описание

КАЛЕКА З ВОСТРАВА ІНІШМАН

18+

 

Аўтар – Марцін МакДонах

Жанр – трагікамедыя ў дзвюх дзеях
Рэжысёр-пастаноўшчык – Аляксандр Гарцуеў
Сцэнаграфія – Юрый Саламонаў
Мастак па касцюмах – Марына Алекна
Мастак па святле – Сямён Давыдзенка
Кампазітар –Дзмітрый Фрыга
Працягласць – 3 г. з антрактам

Прэм’ера – 15 красавіка 2021

 

Сучасны ірландскі драматург Марцін МакДонах – гэта «сапраўдная сенсацыя тэатральнай Еўропы», «цуд сучаснай сцэны», «Таранціна ад тэатра». Менавіта так называюць яго самыя строгія крытыкі Старога і Новага свету.

 

"Калека з вострава Інішман" – першая пьеса з трылогіі ірландскага тэатральнага Таранціна.

 

Пра што гэта гісторы? Пра нас. Пра тое, што нашыя ўчынкі не заўсёды могуць раскрыць багацце ўнутранага свету. Пра пытанні, якімі кожны з нас задаецца.

Пра адчуванне прыгожага сябе, нават калі знешне ты з'яўляешся абсалютна агідным. Пра моц пры пакалечаным целе.

Пра жыццё, якое мае права на існаванне, нават калі хочацца ад яго збегчы...

 

Ролі выконваюць:

Калека Білі – Арцём Курэнь, Аляксандр Ніканенка

Кейт – заслужаная артыстка РБ Галіна Чарнабаева, Вераніка Буслаева

Эйлін – заслужаная артыстка РБ Людміла Сідаркевіч

Джоні Пустабрэх – заслужаны артыст РБ Валянцін Салаўёў, Сяргей Шымко

Бартлі – Дзмітрый Давідовіч

Хэлен Чума – Ганна Семяняка

Малыш Бобі – Максім Брагінец

Доктар – Андрэй Дабравольскі, Максім Карасцялёў

Мамаша – народная артыстка Беларусі Таццяна Мархель, Ганна Анісенка

 

На V Міжнародным фестывалі Марціна МакДонаха ў Пермі (кастрычнік 2022 года) спектакль “Калека з вострава Інішман” атрымаў гран-пры. Дыпломам за “Лепшую мужчынскую ролю” ўзнагароджаны Арцём Курэнь (за ролю Калекі Білі), дыпломам за “Лепшую мужчынскую ролю другога плана” – Максім Брагінец (за ролю Малыша Бобі).

 

Читать описание
Рекомендуем
Тот же организатор

Покупайте билеты на Калека з вострава Iнiшман в Минск на сайте 24afisha.by. Афиша и расписание Калека з вострава Iнiшман. Стоимость билетов от 10 BYN до 20 BYN. Заведение: Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі по адресу: г.Минск, вул.Крапоткіна, 44