Паэзія і камерная музыка кампазітараў Беларусі in city Minsk

Schedule
Description

30 кастрычніка 2022 года а 18-й гадзіне ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбудзецца музычна-паэтычная імпрэза “Паэзія і камерная музыка кампазітараў Беларусі” з удзелам ансамбля салістаў                          “Класік-Авангард” пад кіраўніцтвам Людмілы Каліноўскай.

Беларусь багатая на таленты і пераканацца ў гэтым вельмі лёгка. Так, на імпрэзе ў вас будзе магчымасць пазнаёміцца з творамі беларускіх кампазітараў ХХ і ХХІ стагоддзяў і вершамі сучасных паэтаў.

Ансамбль салістаў зайграе струнныя квартэты Дзмітрыя Смольскага і Уладзіміра Кур’яна, 4 п’есы для флейты Уладзіміра Дарохіна, “Элегію” Уладзіміра Солтана, танга Генрыха Вагнера, п’есы для габоя і кларнета сола Галіны Гарэлавай.

Выканаўцы: лаўрэаты міжнародных конкурсаў Юрый Каліноўскі, Алеся Носава, Эла Іванова (скрыпкі), Канстанцін Дарашэнка, Аляксей Карчэўскі (альты), Юлія Ражкоўская (віяланчэль), Вікторыя Янушкевіч (флейта), Кірыл Целяпнёў (кларнет), Максім Юргілевіч (габой).

Падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: +375 29 850 73 27, +375 17 363 07 61, а таксама музейных старонках у сацыяльных сетках.

Read description
Recommend

Покупайте билеты на Паэзія і камерная музыка кампазітараў Беларусі в на сайте 24afisha.by. Афиша и расписание Паэзія і камерная музыка кампазітараў Беларусі. Стоимость билетов от 10 BYN до 20 BYN.