Шукаем тэнара! (16+) в городе Минск
Кен Людвіг.
Камедыя на 2-е дзеі.
Вялікая сцэна.
Прэм'ера - 24 і 25 красавіка 2015 года.
У амерыканскім Кліўлендзе мусіць адбыцца паказ знакамітай оперы «Атэла», у якой галоўную ролю выконвае сусветна вядомы італьянскі тэнар Ціта Мэрэлі. Усе ў чаканні неверагоднай, знакавай падзеі! Сондэрс, дырэктар Кліўленд Гранд-Апера, ужо гатовы падлічваць прыбытак. Яго дачка Мэгі, сапрана тэатра Дзіяна і старшыня опернай гільдыі Джулія нецярпліва, кожная па-свойму, рыхтуюцца сустрэць высокага госця… І толькі асістэнт дырэктара, сціплы, няўпэўнены Макс адчувае сябе залішнім у гэтай урачыстай мітусні. Але гэта пакуль што…
Падчас камедыі становішчаў смех у зале не сціхае. Дынамічны спектакль напоўнены шматлікімі сюжэтнымі паваротамі і нечаканасцямі, калі чароўныя спадзяванні змяняюцца панічным жахам. Пагоні, пераапрананні, любоўныя непаразуменні–і абавязкова шчаслівы фінал.
Кен Людвіг – сусветна вядомы амерыканскі драматург, яго імя асацыюецца з сучаснай камедыяй. П’еса «Пазычце тэнара», паводле якой пастаўлены спектакль у Коласаўскім тэатры, – дэбют Кена Людвіга на сцэне ў якасці аўтара. П’еса была намінатнам на прэмію Лоўрэнса Аліўе – узнагароду Тэатральнага таварыства Лондана, з поспехам ішла на Брадвеі. У выніку спектакль атрымаў такія знакавыя ўзнагароды ў сферы мастацтва ЗША як прэмія «Тоні», прэмія «Драма Дэск» і прэмія Асацыяцыі Нью-Ёркскіх крытыкаў.
Пастаноўка, музычнае афармленне, пераклад п’есы на беларускую мову Міхася КРАСНАБАЕВА.
Сцэнаграфія і касцюмы Святланы МАКАРАНКА.