Падынгтан (6+)
Стоимость: 2.50 р.. -  12.00 р..

Расписание

Описание

Мядзведзяня Падынгтана ў першым апавяданні знаходзіць на Падынгтанскай чыгуначнай станцыі (Лондан) сям’я Браўнаў. Ён сядзіць на сваім чамадане (з пазнакай “Патрэбны ў падарожжы”) з пачэпленай на плашчы цыдулкай “Калі ласка, даглядайце гэтага мядзведзя. Дзякуй”. Бонд казаў, што такі вобраз у яго паўстаў пры праглядзе кінахронікаў пра дзяцей, якія з’яжджалі з Лондана падчас Другой сусветнай вайны.

 

Падынгтан прыяжджае безбілетнікам, пасланым з “Найцямнейшага Перу”сваёй цёткай Люсі (зягонай сям’і вядома толькі пра яе ды пра дзядзьку Пастуза, які аддаў пляменніку ўласны капялюш), якая з’ехала ў дом састарэлых мядзведзяў у Ліме. Апавядаючы пра сябе, мядзведзік распавядае, што любіць мармелад, як і ўсе мядзведзі, а таксама што ягонае перуанскае імя ніхто не разумее. Тады Браўны вырашаюць назваць яго Падынгтанам паводле назвы станцыі. Пазней становіцца вядомаягонае сапраўднае імя — “Пастуса” (амаль такое самае, як і ў дзядзькі).

 

Сям’я вяртаецца з мядзведзем дахаты на Уіндзар Гардэнз, 32 (вуліца сапраўдная, аднак хаты з такім нумарам на ёй не існуе). Падынгтан часта наведваецца на мясцовы рынак, дзе гандляры заўжды рады яго бачыць, бо атрымліваюць ад яго вялікія прыбыткі. Калі мядзведзіка нехта раздражняе, ён глядзіць на таго адным са сваіх асаблівых “суворых позіркаў”(навучаны ад цёткі Люсі), ад чаго тыя чырванеюць і саромеюцца.

Читать описание
Рекомендуем

Покупайте билеты на Падынгтан в на сайте 24afisha.by. Афиша и расписание Падынгтан. Стоимость билетов от 10 BYN до 20 BYN.