"Ноч музеяў – 2025: Прагулкі з Максімам" in city Minsk

Cost: 20.00 р.. -  30.00 р..
Schedule
Description

Ноч музеяў 2025 – “Прагулкі з Максімам” (17 мая).

Калі вы чакалі нагоды завітаць у госці да Максіма Багдановіча, то акцыя “Ноч музеяў” гэта найлепшы варыянт. Менавіта ў гэтую чароўную ноч вы зможаце як ніколі раней наблізіцца да асобы вялікага творцы.

Вас чакаюць:

16:00-18:00.
Дзіцячая праграма.
Тэатралізаванае чытанне з Таццянай Крыцкай – незвычайны казачны фармат, тэматычны майстар-клас для маленькіх і кніжачкі-падарукі ад Феі Ўсмешкі не пакінуць нікога абыякавым.
Музейныя супрацоўнікі прагуляюцца з вамі і вашымі дзеткамі па зачарованым царстве і пазнаёмяць з беларускімі міфічнымі істотамі, навучаць рабіць сілуэтныя партрэты Багдановіча. Узрост - ад 5 да 12 гадоў.

19:00 – 23:30.
Алесь Камоцкі – паэт, бард.
Mary Helios - індзі-фолк аўтар-выканаўца.
Літаратурны КВІЗ.
Традыцыйныя гаданні і містыфікацыі, створаныя штучным інтэлектам.
Выраб паштовак і конкурс калажоў.
Лекцыя і майстар-клас па візуальнай паэзіі.
Выстаўка аднаго прадмета –  “Слуцкі пояс” з фондаў музея.
АРТ-дзея ад мастачкі Святланы Верабей.

Для аматараў гульняў: крыжаванкі і слоўныя настолкі Наталлі Галко. А для тых, каму цяжка ўседзець на месцы, квэст па ваколіцах музея на аснове выстаўкі Генадзя Чыстага.

Завершыць імпрэзу кніжны агляд Міхала Бараноўскага – “Дзе шукаць паэзію?”

Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а (Літаратурны музей Максіма Багдановіча).

Тэл. +375 29 101 71 47, +375 17 363 07 61.

Read description
Recommend
The same organizer

Покупайте билеты на "Ноч музеяў – 2025: Прагулкі з Максімам" в на сайте 24afisha.by. Афиша и расписание "Ноч музеяў – 2025: Прагулкі з Максімам". Стоимость билетов от 10 BYN до 20 BYN. Заведение: Літаратурны музей Максіма Багдановіча по адресу: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а