Кусама. Бясконцыя сусветы ў горадзе Мінск

Расклад
Апісанне

Яёй Кусама, самая прадаваная мастачка ў свеце, пераадолела мноства перашкод, перш чым змагла паказаць свету свае радыкальныя мастацкія працы. Дзесяткі гадоў яе творы, што не ўпісваліся ў рамкі звыклага, выклікалі недавер калег і ўплывовых людзей са свету мастацтва. Кусама была ізгоем, здавалася, усё было супраць яе: траўматычнае дзяцінства ў Японіі падчас Другой сусветнай вайны, няпоўная сям'я, якая не заахвочвала яе мастацкія памкненні, сэксізм і расізм прафесійнай супольнасці, душэўная хвароба, якую было прынята саромецца, і, нарэшце, старасць , якая, аднак, не перашкодзіла мастачцы прысвячаць мастацтву увесь свой час. Нягледзячы ні на што, Кусама выстаяла і стварыла вельмі шмат работ у розных жанрах – жывапісных палотнаў, скульптур, інсталяцый, перформансаў, паэзіі і прозы. Вось ужо больш за шэсцьдзесят гадоў яна стварае, а яе інсталяцыі "Бясконцыя люстраныя пакоі" наведала рэкордная колькасць чалавек па ўсім свеце.

Чытаць апісанне
Рэкамендуем

Покупайте билеты на Кусама. Бясконцыя сусветы в на сайте 24afisha.by. Афиша и расписание Кусама. Бясконцыя сусветы. Стоимость билетов от 10 BYN до 20 BYN.