TheatreHD: Дзяўчына з жамчужнай завушніцай ў горадзе Мінск

Кошт: 10.00 р.. -  15.00 р..
Расклад
Апісанне

Пераклад: закадравы пераклад на рускую мову

Даведайцеся таямніцы аднаго з самых загадкавых шэдэўраў сусветнага мастацтва!
«Дзяўчына з жамчужнай завуўніцай» Яна Вярмеера – адна з самых знакамітых карцін у гісторыі мастацтва. Падчас нядаўняга сусветнага турнэ да яе выстройваліся вялізныя чэргі, у адной толькі Японіі паглядзець на «Дзяўчыну» прыйшло больш за мільён чалавек. Тым не менш, карціна да гэтага часу акружаная роем загадак, разгадаць якія паспрабавалі аўтары гэтага фільма. 

Кім была намаляваная дзяўчына? Ці сапраўды Вярмеер быў закаханы ў музу, якая з'яўлялася і на многіх іншых яго знакамітых палотнах, ці гэта толькі здагадкі цікаўнага гледача? Як і навошта была напісана карціна? Чаму ёю так захапляюцца?
Па завяршэнні турнэ «Дзяўчына з жамчужнай завушніцай» вярнулася дадому, у Каралеўскую галерэю Маўрыцхёйс ў Гаазе, дзе якраз скончылася маштабная рэканструкцыя. Адштурхоўваючыся ад зменаў у самой галерэі, фільм пачынае захапляльнае расследаванне, што мусіць праліць святло на таямніцы не толькі знакамітага шэдэўра Вярмеера, але і іншых карцін, якія захоўваюцца ў гэтых сценах.

Чытаць апісанне
Рэкамендуем
Той жа арганізатар

Покупайте билеты на TheatreHD: Дзяўчына з жамчужнай завушніцай в на сайте 24afisha.by. Афиша и расписание TheatreHD: Дзяўчына з жамчужнай завушніцай. Стоимость билетов от 10 BYN до 20 BYN.