Расписание
Местачковае кабарэ (16+)
кабарэ ў дзвюх дзеях паводле твораў Мар'яна Хемара, Юльяна Тувіма, Віктара Шалкевіча
Рэжысёр: Мікалай Пінігін
Лібрэта: Мікалай Пінігін, Ігар Скрыпка
Мастак-пастаноўшчык: Алена Ігруша
Аранжыроўка: Уладзімір Кур'ян, Віктар Шалкевіч
Балетмайстар: Наталля Карчэўская
Пераклад песень з польскай мовы: Наталля Русецкая
Прэм'ера – 31 кастрычніка 2012 года
Працягласць – 2 гадзіны з антрактам
“Местачковае кабарэ” – гэта рэжысёрская фантазія, спроба ўявіць сабе астравок буржуазнага жыцця, які мог напраўду існаваць у Слоніме, Баранавічах, Гародні ці іншых гарадах і мястэчках Заходняй Беларусі дзе-небудзь у 30-я гады мінулага веку – складаны, зменлівы і насычаны час, поўны адчування шчасця і свабоды. У спектаклі выкарыстана шмат твораў польскага паэта, аўтара песень і стваральніка кабарэтных спектакляў Мар’яна Хемара, творы паэта Юльяна Тувіма, музыка італьянскіх кампазітараў Луіджы Дэнца і Джаакіна Расіні, а таксама вядомыя песні Віктара Шалкевіча і народная музыка. Музычныя часткі спектакля злучаюць дасціпныя гісторыі-анекдоты – шмонцэсы.
Организатор: Национальный академический театр им. Я. Купалы.