Прэм'ерны паказ "Прыгоды Рэмі" ў горадзе Мінск
25 ліпеня а 19:30 у кінатэатры "Беларусь" пройдзе прэм'ерны паказ французскага сямейнага фільма “Прыгоды Рэмі”.
Фільм зняты па сусветным бэстсэлеры Гектара Мала “Без сям'і” і распавядае пра прыгоды юнага сіраты Рэмі. У 10-гадовым узросце хлопчык быў выкрадзены ў прыёмнай маці і трапіў да сіньёра Виталиса, таямнічага вандроўнага музыканта. Побач з ім Рэмі будзе атрымліваць вопыт жыцця вандроўнага артыста. Хлапчуку прыйдзецца стаць акрабатам і спеваком, каб зарабіць на ўласны кавалак хлеба. У суправаджэнні адданага сабаки і маленькай малпачкі доўгае падарожжа па Францыі, насычанае новымі знаёмствамі, сяброўствам і щзаемадапамогай, прывядзе Рэмі да таямніцы яго паходжання.
Да пачатку фільма ў фае развернецца інтэрактыўнае шоу. Фокуснік-ілюзіяніст здзівіць неверагоднымі нумарамі, а ў юных гледачоў будзе магчымасць стаць саўдзельнікамі самога шоу. Усё пройдзе пад акампанемент сола-скрыпкі.
Пачатак інтэрактыўнага шоу – 18:30. У фае кінатэатра Беларусь.
Гэта будзе незабыўны сямейны вечар у атмасферы музыкі, кіно і чараўніцтва. Прыходзьце ўсёй сям'ёй!
Фільм рэкамендаваны да прагляду з дзецьмі ад 6 гадоў.