Канцэрт Akute ў горадзе Мінск
3 ліпеня беларускі гурт Akute выступіць у Мінску на плошчы Свабоды ля гарадской Ратушы. Магілёўскі гурт стане адным з хэдлайнераў канцэрта, які пройдзе ў Верхнім горадзе. Уваход на мерапрыемства – вольны.
На выступе магілёўцы прадставяць некалькі кампазіцый са свайго новага пятага студыйнага альбома, які так і называецца – 'V'. Пачуюць госці фестывалю і лепшыя песні з папярэдніх чатырох пласцінак.
У альбом, які магілёўскія рокеры рыхтавалі каля года, увайшлі 8 трэкаў. Музыкі працягнулі эксперыментаваць: на новым запісе фірмовы дыска-дэкаданс зайграў у электронным гучанні з адметнымі рысамі гурта.
Па словах музыкаў, ад папярэдніх пласцінка адрозніваецца наяўнасцю новых інструментаў, якія раней не выкарыстоўваліся – гэта сінтэзатары, розныя мадэрнавыя гукі і класічныя электронныя інструменты.
Сачыце за анонсамі на старонках групы:
Калі: 3 ліпеня
Пачатак: 22:30
Дзе: Мінск, Верхні горад, плошча Свабоды
Уваход: вольны