Імпрэза “Вясенні дывертысмент” ў горадзе Мінск
17 сакавіка 2023 года, а 19-й гадзіне ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбудзецца імпрэза “Вясенні дывертысмент” з удзелам ансамбля салістаў “Класік-Авангард” пад кіраўніцтвам Людмілы Каліноўскай.
Выканаўцы: салісты ансамбля «Класік-Авангард», лаўрэаты міжнародных конкурсаў – Вікторыя Янушкевіч (флейта), Кірыл Целяпнёў (кларнет), Максім Юргілевіч (габой), Максім Забара (фагот).
Праграма:
1. Карл Гёпфарт. Квартэт для флейты, габоя, кларнета і фагота ў 3-х частках.
2. Жак Ібер. 6 п’ес для трыа духавых інструментаў.
3. Тошы Нагата. Санаціна для квартэта драўляных духавых інструментаў у 3-х частках.
4. Іліё Валантэ. «У амерыканскім стылі».
Вядзе канцэрт – Людміла Каліноўская.
Вясновыя гімны-вершы ад Максіма Багдановіча і іншых зорак беларускай паэзіі ХХ стагоддзя ў выкананні загадчыка музея Міхася Бараноўскага.
Дадатковая інфармацыя па тэл. +375 29 850 73 27, +375 17 363 07 61.
Літаратурны музей Максіма Багдановіча
г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а