Імпрэза “Светлыя згадкі…” да дня народзінаў Максіма Багдановіча ў горадзе Мінск

Расклад
Апісанне

Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае на імпрэзу да дня народзінаў Максіма Багдановіча.

9 снежня 2024 года спаўняецца 133 гады з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры – Максіма Адамавіча Багдановіча. З якімі здабыткамі прыйшлі да чарговай памятнай даты супрацоўнікі музея і аматары творчасці знакамітага пісьменніка?

Цікавыя знаходкі і новыя факты з жыцця сям’і Багдановічаў, унікальны аўтограф на кнізе “Вянок” і галінкі радаводнага дрэва, выданні і знакавыя публікацыі – пра ўсё гэта можна будзе даведацца ў музеі Паэта падчас святочнай імпрэзы.

А музычным падарункам паэту будуць яго любімыя класічныя творы і інструментальныя апрацоўкі песень у выкананні ансамбля салістаў “Класік-Авангард” пад кіраўніцтвам Людмілы Каліноўскай.

Цягам імпрэзы прагучаць творы І.С. Баха, Ф.Мендэльсона, Ж.Маснэ, М.Агінскага, М.Глінкі, М.Ельскага, А.Дворжака, Л.Балерона.

Чакаем вас 9 снежня а 19-й гадзіне.

Уваходны квіток: 10 рублёў.

Даведкі па тэлефоне +375 17 355 22 95.

Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а.

Чытаць апісанне
Рэкамендуем

Покупайте билеты на Імпрэза “Светлыя згадкі…” да дня народзінаў Максіма Багдановіча в на сайте 24afisha.by. Афиша и расписание Імпрэза “Светлыя згадкі…” да дня народзінаў Максіма Багдановіча. Стоимость билетов от 10 BYN до 20 BYN.