Чалавек, заставайся чалавекам! в городе Минск
Вялікая Айчынная вайна. Савецкі салдат Іван Валока, ратуючыся ад нямецкіх бамбардзіровак, падае ў падвал разбуранага дома. Воляй выпадку разам з ім пад заваламі аказваецца і паранены нямецкі салдат, якому патрэбна дапамога. Перад Іванам устае дылема: выканаць абавязак вайскоўца і забіць ворага, ці дапамагчы параненаму чалавеку? Іван вырашае заставіць жыццё немцу. Аб'яднаныя агульнай бядой, героі спрабуюць знайсці выйсце з падвала, але, вызваліўшыся, ізноў ператвараюцца ў ворагаў.
Спектакль “Чалавек, заставайся чалавекам!” – гэта спроба разабрацца ў дваістай чалавечай прыродзе і ў тых сілах, якія накіроўваюць нас. Гэта даследаванне складаных і супярэчлівых рухаў чалавечай душы, якая апынулася ў жорсткіх умовах вайны, яе здольнасці супраціўляцца і захоўваць у сабе часціцу той вялікай сілы, якая стварыла нас для дабра і жыцця, а не смерці.
Мы павінны памятаць аб тым, што чалавек створаны для стварэння. Войны, генацыд, гвалт – трагічныя памылкі нашай гісторыі, наступствы адмовы чалавека не толькі ад чалавечнасці, але і ад маральных прынцыпаў, якія ляжаць у аснове нашага існавання.