“Восень у Завоссі – 2024” в городе Барановичи

Расписание
Описание

21 верасня 2024 г. у філіяле “Музей-сядзіба Міцкевічаў “Завоссе” з 12:00 да 16:00 пройдзе традыцыйны літаратурна-музычны фестываль “Восень у Завоссі”.

 

Мерапрыемства ладзіцца сумесна з Баранавіцкім раённым выканаўчым камітэтам пры ўдзеле ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.

 

Традыцыйнае свята “Восень у Завоссі” з яго адметнай атмасферай, шчырасцю і ўтульнасцю даўно палюбілася не толькі прыхільнікам паэтычнага таленту Адама Міцкевіча, але і ўсім беларусам, хто цікавіцца гісторыяй роднага краю, шануе сваю культуру. 

 

Сёлета рыхтуецца надзвычай насычаная і цікавая праграма! Гасцей фэсту чакаюць:

• Канцэртная праграма ў выкананні музыказнаўцы Святлены Немагай, салісткі Белдзяржфілармоніі, лаўрэата міжнародных конкурсаў Галіны Сакольнік і лаўрэата міжнароднага конкурса Таісіі Халамавай. 

• Музычная рэтраспектыва да эпохі барока ў выкананні капэлы Алеся Лася. 

• Лекцыя пра Адама Міцкевіча даследчыка-архівіста Змітра Юркевіча. 

• Студэнцкі фальклор эпохі Адама Міцкевіча ў выкананні паэта, перакладчыка Аляксея Жбанава.

• Гістарычная анімацыя на XVI-XVII стст. і сярэднявечныя забавы ад рэканструктараў. 

• Сустрэча з вядучым навуковым супрацоўнікам Інстытута філасофіі НАН Беларусі Ігарам Бабковым на тэму: “Міцкевіч як апокрыф: нечаканае падарожжа”.

• Жніўныя і вясельныя песні ў выкананні спявачак Студэнцкага этнаграфічнага таварыства.

• Майстар-клас для дарослых і дзяцей па сілуэтным выразанні профіля Адама Міцкевіча ад Анастасіі Балыш .

 

Спецыяльныя музычныя госці – народны фальклорны ансамбль “Сарматы” (БДУ) і спявак Ілья Шынкарэнка.

 

Таксама ў праграме: экскурсіі па сядзібе, канцэртная праграма, выступленні літаратараў, інтэрактыўныя пляцоўкі, выставы, квэсты, гульні, майстар-класы, фотазоны. Будуць працаваць кропкі харчавання і рамесніцкі кірмаш.

 

Падрабязная праграма свята з’явіцца бліжэй да даты мерапрыемства.

 

Уваход вольны! (для тых, хто дабіраецца ўласным транспартам).

Адрас: Брэсцкая вобласць, Баранавіцкі раён, в.Завоссе.

 

Жадаючыя могуць паехаць транспартам, арганізаваным музеем. Кошт – 35 руб. (у абодва бакі). Абавязковы папярэдні запіс і аплата. Тэл. для даведак і запісу: +375 (17) 363 56 21, +375 (17) 363 94 65.

Читать описание
Рекомендуем
Тот же организатор

Покупайте билеты на “Восень у Завоссі – 2024” в на сайте 24afisha.by. Афиша и расписание “Восень у Завоссі – 2024”. Стоимость билетов от 10 BYN до 20 BYN.