Цiхi шэпат сыходзячых крокау в городе Минск
В связи с болезнью артистов запланированный на 04.02.2022г. в 19-00 спектакль “Ціхі шэпат сыходзячых крокаў” отменен.
Возврат билетов возможен по 09.02.2022г.
Сумесны праект Міжнароднай канфедэрацыі тэатральных саюзаў (Масква) і Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі
Аўтар: Дзмітрый Багаслаўскі
Жанр: сон у дзвюх дзеях
Рэжысёр-пастаноўшчык: Шаміль Дыйканбаеў (Кыргызстан)
Мастак-пастаноўшчык: Алёна Ігруша
Мастак па святле: Мікалай Суркоў
Кампазітар: Канстанцін Яськоў
Прэм’ера: 11 верасня 2013 г.
Працягласць: 2 г. 20 хв.
Аляксандр пакутуе ад таго, што тата ніколі, ні разу не сказаў яму пра сваю любоў. Рэальныя жыццёвыя хваляванні пераносяцца ў дакучлівыя сны, у якіх ён сустракаецца з бацькам, каб – нарэшце! – даведацца пра яго пачуцці да сына.
«Ціхі шэпат сыходзячых крокаў» – п'еса, дзе мяжа паміж жыццём і смерцю, сном і рэальнасцю сціраецца канчаткова.
Магчыма, гэта той спектакль, у якім сны, што датычацца мінулага, цяперашняга і будучага, нясуць у сабе столькі інфармацыі, што хопіць надоўга паразважаць і асэнсаваць уласныя думкі і адносіны паміж роднымі і блізкімі.
Ролі выконваюць:
Аляксандр – Максім Брагінец
Дзмітрыч – Канстанцін Воранаў
Юрасік – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Валянцін Салаўёў
Альберт –Андрэй Новік
Наталля – заслужаная артыстка РБ Людміла Сідаркевіч
Людміла – Марыя Пятровіч
Зіна – Анастасія Баброва
Ганна – Вераніка Буслаева
Алег – Максім Шышко
Рэспубліканскi тэатр беларускай драматургіі