Расписание в Слониме
Описание спектакля
У камедыі “Мудрамер” расказваецца пра вынаходніка-энтузіяста Мікалая Мурашку. Ён сканструяваў прыбор, які вымярае інтэлектуальныя здольнасці чалавека, вызначае, хто разумны, а хто дурны. Калі ў крэсла з рычагом-падгалоўнікам садзіцца таленавіты чалавек, то гучыць арыя князя Ігара, калі дурань — льюцца журботныя гукі паланеза Агінскага… У час апрабацыі вынаходніцтва выказваюцца розныя погляды на практычнае выкарыстанне мудрамера. Супраць укаранення прыбора ў вытворчасць больш за ўсё выступае намеснік міністра па пярэчаннях Тамара Папсуева, у вобразе якой аўтар і артыстка высмеялі чалавечую недалёкасць і абмежаванасць… Цікава, ці атрымае дазвол вынаходнік Мурашка на вытворчасць? Калі жадаеце даведацца праўды, то – калі ласка! – чакаем вас на спектаклі “Мудрамер”!
У спектаклі занятыя артысты:
Сяргей Яўменаў, Уладзімір Навумік, Дзіяна Федасевіч, Ігар Макараў, Вікторыя Міхальчык, Наталля Шугай, Багдан Клімаў, Ірына Яцук (Надзея Ільчанка), Галіна Ерамейчык.
аўтар - М.Матукоўскі
рэжысёр - В.Сявец
- Длительность:1 ч. 50 мин.
- Возрастное ограничение:16+
- Жанр:Комедия


