<link rel="stylesheet" href="https://fonts.googleapis.com/css2?family=Rubik:wght@400;500&display=swap&subset=cyrillic">

Расписание

Купить билет
Купить билет
Описание

Ці задумваліся Вы калі-небудзь, якое ў Вас сэрца?

Поўнае кахання і пяшчоты ці халоднае і асцярожнае? А можа параненае, але якое імкнецца да палёту? А калі яно гарачае?

“Гарачае сэрца”! Менавіта так называецца новая пастаноўка Купалаўскага тэатра па аднайменнай п’есе А.Астроўскага.

Падзеі, стасункі паміж людзьмі, якія адбываліся 100 гадоў таму, хвалююць нас і сёння! Выбар залежыць ад кожнага з нас! Каханне ці грошы? Годнасць ці сорам? І што рабіць, калі, як гаворыць адзін з галоўных герояў купец Кураслепаў: “Неба валіцца”?

А калі ў Вас скралі вялікія грошы?

А калі б - Вы скралі?

Разбураныя адносіны, зламаныя лёсы, пошук праўды, жыццё ў вяселлі, ад якога становіцца часам страшна!

І толькі адно гарачае сэрца галоўнай гераіні Парашы здольна змяніць жыццё кожнага. Бо трэба толькі паспрабаваць жыць па-людску!

Нечаканае прачытанне п’есы А.Астроўскага ад рэжысёра-пастаноўшчыка, заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь Валянціны Ераньковай.

ОтзывыОценить
Вы можете оставить первый отзыв
Рекомендуем