Бальніца на краі свету
Стоимость: 5.00 р.. -  20.00 р..

Расписание

Описание

Драматычная камедыя на 2-е дзеі.

Вялікая сцэна.

 

Многія з нас жадаюць трапіць з краю свету ў казачны Рай, які здаецца такім прывабным. А калі не можаш здабыць сабе лепшае жыццё – прыдумай яго, ствары ілюзію!..

 

Пяць пацыентаў па волі лёсу апынуліся ў адной бальнічнай палаце. Адзін не ведае свайго мінулага, іншыя не ўпэўнены ў будучыні. Нехта марыць выбрацца на волю, нехта – збегчы ў Швейцарыю, а нехта – ціха памерці. І ўсё гэта пад роў самалётаў, што ўзлятаюць з суседняй базы НАТА. У «бальніцы на краі свету» няма ні правых, ні вінаватых, у кожнага свая праўда і сваё ўяўленне пра сэнс быцця. Рознымі шляхамі героі з балканскім запалам набліжаюцца да адзіна магчымага фіналу. Новы спектакль тэатра – пра наіўнасць і веру, пра нашы надзеі і іх сутыкненне з рэальнасцю.

 

Камедыя па п’есе знакамітага сучаснага балгарскага драматурга Хрысты Бойчава насычаная смешнымі жыццёвымі сітуацыямі, актуальнымі жартамі з адценнем абсурду, іранічнымі вобразамі, у якіх многія гледачы пазнаюць сябе. Вы зможаце ўдосталь пасмяяцца, а часам і пасмуткаваць, бо смешнае і журботнае як на сцэне, так і ў рэальнасці вельмі часта мяжуюць адно з другім.

 

Пераклад, пастаноўка, музычнае афармленне – Міхась КРАСНАБАЕЎ
Мастак-пастаноўшчык Святлана МАКАРАНКА.

 

Працягласць спектакля – 2 гадзіны з антрактам.

 

Фестывалі:

- Першы міжнародны анлайн-фестываль «Театр@льный круг» (Ліпецк, Расія, 2020). У намінацыі «За лепшую мужчынскую ролю другога плану» адзначаны артыст Аляксандр Базук за ролю Кантузава (па меркаванні Лідзіі Богавай, тэатразнаўцы, гісторыка тэатра, заслужанага работніка культуры Расіі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Расіі). У намінацыі «Лепшая мужчынская роля» адзначаны артыст Аляксандр Базук (па меркаванні Аляксандра Агарова, рэжысёра, заслужанага артыста Расіі, лаўрэата агульнанацыянальнай тэатральнай прэміі «Залатая маска»). У намінацыі «За лепшае выкананне мужчынскай ролі другога плану» адзначаны Яўген Бераснеў за ролю Уільяма (па меркаванні Аляксандра Віслова, тэатральнага крытыка і драматурга, старшага навуковага супрацоўніка Дзяржаўнага інстытута мастацтвазнаўства Расіі, неаднаразовага старшыні экспертнага савета прэміі «Залатая маска»).

 

Публікацыі:

1. «Бальніца на краі свету». Да Сусветнага дня тэатра коласаўцы прымеркавалі прэм’еру камедыi» В.Шыёнка.- Сайт газеты «Віцьбічы», 21.03.2019. 
2. «Новый спектакль «Больница на краю света» пополнил репертуар театра Якуба Коласа в Витебске» Т.Пастарнак. - «Витебские вести», 19.04.2019. (Чытаць)
3. «В Витебске и Гомеле состоялись любопытные театральные премьеры» В.Пепеляева. - «СБ-Беларусь сегодня», 26.04.2019. (Чытаць). 
4. «Ілюзія як сэнс жыцця» Ю.Іваноўскага (пра спектакль «Бальніца на краю свету»). - «Культура», 08.06.2019. (Чытаць). 
5. «Праявы рэальнага жыцця». «Бальніца на краі свету» Хрыста Бойчава на сцэне Нацыянальнага тэатра імя Якуба Коласа» Ю.Іваноўскага. - «Мастацтва», 2019, №11. 

Читать описание
Рекомендуем
Тот же организатор

Покупайте билеты на Бальніца на краі свету в на сайте 24afisha.by. Афиша и расписание Бальніца на краі свету. Стоимость билетов от 10 BYN до 20 BYN.