Музыкальная шоу - программа "Ты і я"
Стоимость: 12.00 р.. -  16.00 р..

Расписание

Описание

Музыкальная шоу - программа "Ты  і  я"

 

Аўтар: Уладзіслава Арцюкоўская

Рэжысёр-пастаноўшчык: Уладзіслава Арцюкоўская

Кампазітар: Аляксандр Сухараў

Галоўны харэограф: Таццяна Трафімава

Харэограф-пастаноўшчык: Дзяніс Кашавы

Мастак: Вольга Грыцаева

Гукарэжысёр: Яраслаў Фамбараў

Мастак па святлу: Ігар Крывулька

Мастак па відэа-кантэнту: Вадзім Нікрэвіч

Унікальны праект-шоў. Натхненнем для стварэння мюзікла стала самая вядомая карціна на тэму кахання Марка Шагала «Прагулка», дзе ён ідзе па зямлі, а яна плыве ў аблоках. Мюзікл-прытча раскрывае тэму кахання, як галоўнага сэнсу жыцця, кахання стваральнага i вечнага. Галоўныя дзеючыя асобы ў мюзікле: Ён і Яна, як сімвал мужчынскага і жаночага пачатку, Вечнасць, Iмгненне, Дзень і Ноч. Сюжэтная лінія спектакля пачынаецца з таго, што Ноч захацела выпрабаваць каханне, як звычайны чалавек. Яна ўмешваецца ў лёс чалавека. Маладому хлопцу прызначана сустрэць сваю каханую. А Ноч замяняе прызначаную лёсам дзяўчыну. Але прыручыць каханне Ночы не ўдаецца. Таму што нават звычайны чалавек валодае сілай, якая не даступная багам, сілай кахання. Людзям даступная вечнасць, таму што яны будуць зноў і зноў ўваскрасаць ў вачах сваіх дзяцей і ва ўсмешках дзяцей сваіх дзяцей. Філасофская тэма мюзікла раскрываецца ў пранікнёнай лірыцы. Складаныя вакальныя партыі раскрываюць усю прыгажосць напісаных кампазітарам мелодый. А прыгожая харэаграфічная пастаноўка балета з'яўляецца дзеючай асобай.

Вельмі арыгінальныя дэкарацыі мюзікла адлюстроўваюць святло. Белая вопратка персанажаў у стылі мадэрн дазваляе ім станавіцца своеасаблівым экранам для відэапраекцыі.

Гледачы апускаюцца ў гэтую дзіўную гісторыю сну і явы і ўзрушаючай музыкі. Усе песні напісаны на беларускай мове. Меладычнасць беларускай мовы дазваляе стварыць неверагоднае музычнае рашэнне мюзікла, сінтэзуючы такія музычныя кірункі, як фольк-мадэрн і рок.

У ролях:

Яна – Вераніка Грыгаровіч

Ён – Андрэй Коласаў

Дзень – Аляксандр Саванец

Ноч – Інга Кісялёва

Вечнасць – Вольга Калеснікава

Імгненне – Мікіта Касцюкевіч

танцавальны праект «Fusion»

 

Квіткі: ад 12 да 16 руб.

Даведкі па тэлефонах: (017) 373-82-96, (029) 700-33-55, 700-35-05

Читать описание
Рекомендуем
Тот же организатор

Покупайте билеты на Музыкальная шоу - программа "Ты і я" в на сайте 24afisha.by. Афиша и расписание Музыкальная шоу - программа "Ты і я". Стоимость билетов от 10 BYN до 20 BYN.