Юдифи

Расписание

Описание

Па матывах "Кнігі Юдзіф" ў перакладзе Францыска Скарыны

 

Пастаноўка - Алег Жугжда 
Сцэнаграфія і лялькі - Ларыса Мікіна-Прабадзяк 
Музыка - Віталь Лявонаў 
Харэаграфія - Дзмітрый Куракулаў

 

У спектаклі занятыя: Ларыса Мікуліч, з.а. РБ Аляксандр Шаўкаплясаў, Аляксандра Літвіненак, Валерый Карышаў.

 

Юдзіф — старазапаветны персанаж, габрэйская ўдава, якая выратавала свой родны горад ад нашэсця асірыйцаў. 
Гэта смелая жанчына зрабіла ўсё, каб выратаваць свой народ, сваю веру. 
Пасля таго, як войскі асірыйцаў абсадзілі яе родны горад, яна прыбралася і адправілася ў лагер ворагаў, дзе прыцягнула ўвагу вайскавода Алаферна. Калі ён напіўся і заснуў, яна адсекла яму галаву і прынесла яе ў родны горад...

 

Ад аўтара: Юдзіф з п’есы забіла Алаферна, бо не ведала іншага спосабу выратаваць горад, краіну, народ, веру, Бога, каб змяніць хаду гісторыі. Паміж нечаканым для яе каханнем і абавязкам яна выбрала абавязак, жыццё іншых людзей.. Ці магла б яна стаць шчаслівай з Адафернам на руінах роднай краіны і веры? Насмешка лёсу – забіла адзінага мужчыну, якога пакахала.

Прэм’ера – 22 ліпеня 2017

 

Организатор: Гродненский областной театр кукол.

Читать описание
Рекомендуем

Покупайте билеты на Юдифи в на сайте 24afisha.by. Афиша и расписание Юдифи. Стоимость билетов от 10 BYN до 20 BYN.